Як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
1- 22.09.2019, 16:12
- 13,609
Дождж і холад свята не сапсавалі.
21 верасня ў Аляксандраўскім скверы прайшоў Тэатральны пікнік, які ладзіў Купалаўскі тэатр у гонар адкрыцця 100-га сезону. Праграма івэнту была разнастайная, дождж і холад свята не асабліва сапсавалі, паведамляе euroradio.fm.
Адной з фішак пікніка стаў кастынг актораў. На тое, каб заваяваць журы, давалася адна хвіліна. Патэнцыйны актор мог маўчаць, танцаваць, нешта апавядаць. Акторы Купалаўскага – Раман Падаляка, Міхаіл Зуй і Міхаіл Есяневіч, якія складалі журы, выбралі дваіх пераможцаў сярод дзяцей і дарослых. Дарослы (гэта дзяўчына) згуляе ў спектаклі "Паўлінка", дзіця – у пастаноўцы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
Акрамя кастынгу, на пікніку можна было наведаць стрыт-буфет і наведацца на аўтарскія тэатральныя сэты тыпу "Чорная панна Нясвіжа", пабадзяцца па задворках тэатра разам з экскурсаводам Горватам (!), падстрыгчы вусы ў стылі Янкі Купалы і паслухаць канцэрт купалаўцаў.
Глядзіце, як гэта было!