5 траўня 2024, Нядзеля, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для расейцаў увядуць «падатак на надзвычайныя сітуацыі»

10
Для расейцаў увядуць «падатак на надзвычайныя сітуацыі»

Новы радок з'явіцца ў квітанцыях за камунальныя паслугі.

Мінфін і Цэнтрабанк Расеі прапанавалі стварыць адзіны фонд сродкаў страхавання ад надзвычайных сітуацый. Папаўняць яго плануецца за кошт унёскаў грамадзян, паведаміў кіраўнік Усерасійскага саюза страхоўшчыкаў (УСС) Ігар Юргенс, піша finanz.ru.

Мінімальная штомесячная аплата можа скласці 150 рублёў з кватэры, грошы будуць адпраўляцца ў «адзін агульны кацёл», адзначае Юргенс. З ягоных слоў, 95% сумы атрымае Расейская нацыянальная перастраховачная кампанія (РНПК), а адтуль сродкі будуць накіроўвацца ў рэгіёны, дзе абвяшчаецца НЗ. Новы радок можа з'явіцца ў квітанцыі за камунальныя паслугі, і першапачаткова плануецца, што аплата будзе добраахвотнай: грамадзяне будуць самі разглядаць, страхаваць кватэры ці не.

Мінімум 150 рублёў з'яўляецца вынікам разліку страхавых кампаній, кажа экспэрт рабочай групы «Якасць паўсядзённага жыцця» АНФ Арсень Беленькі. Праз два гады прагназуецца павелічэнне гэтай сумы да 250-300 рублёў. Прымаць канчатковыя пастановы аб тарыфах будуць суб'екты і страхавыя кампаніі. Пакуль мяркуецца, што там, дзе рызыка ўзнікнення НЗ больш высокая, плата будзе вышэйшай, ведае кіраўніца ўправы страхавання маёмасці фізічных асоб СК «Ашчадбанк страхаванне» Валерыя Юрава.

Нягледзячы на тое, што страхаванне ад НЗ дэкларуецца як добраахвотнае, улады будуць імкнуцца перавесці яго ва ўсеагульны рэжым: рэгіёны пачнуць ствараць спецыяльныя страхавыя праграмы і стымуляваць насельніцтва ўдзельнічаць у іх. Федэральны закон, які дазваляе такую практыку, набыў моц у жніўні 2019 года.

УСС вызначыў 14 пілотных суб'ектаў, дзе страхавыя праграмы могуць быць запушчаныя ў першую чаргу. Гэта Маскоўская вобласць, Санкт-Пецярбург, Ленінградская, Цвярская, Свярдлоўская, Цюменская, Новасібірская, Белгарадская і Омская вобласці, а таксама Забайкальскі, Пермскі, Краснаярскі, Краснадарскі і Хабараўскі край.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках