5 траўня 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: КНДР рыхтуе да спуску на ваду субмарыну з ракетамі на борце

5
СМІ: КНДР рыхтуе да спуску на ваду субмарыну з ракетамі на борце
ФОТА: AFP

Інфармацыя атрыманая пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў.

Паўночная Карэя, імаверна, рыхтуецца да спуску на ваду субмарыны з балістычнымі ракетамі на борце. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта паведамляе японскі тэлеканал NHK са спасылкай на крыніцы. Як сцвярджаецца, інфармацыя атрыманая пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў паўночнакарэйскага порта Сінпхо на ўсходзе КНДР.

На здымках, якія трапілі ў распараджэнне NHK, бачныя 13 калон і збудаванне з дахам даўжынёй блізу ста метраў. Са слоў суразмоўцаў тэлеканала, гэтую пабудову маглі ўзвесці для стварэння і абслугоўвання субмарын, а таксама для развіцця праграм балістычных ракет на бартах.

Пра тое, што Пхеньян будуе новую падводную лодку, вясной паведамлялі крыніцы паўднёвакарэйскіх СМІ. Паводле іх звестак, субмарына здольная несці балістычныя ракеты. Тады ж прэса пісала, што падлодка, узброеная сучаснымі паўночнакарэйскімі ракетамі, у выпадку выхаду ў Ціхі акіян зможа нанесці ўдар па амерыканскіх вайсковых базах на Гуаме і Гаваях.

У жніўні амерыканскія вайскоўцы распавялі аб падазроных узроўнях актыўнасці субмарыны КНДР. Са звестак Мінабароны ЗША, гэта магло быць сведчаннем новага ракетнага выпрабавання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках