26 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы перацялі трасу з патрабаваннем адстаўкі губернатара Краснаярскага краю

4
Расейцы перацялі трасу з патрабаваннем адстаўкі губернатара Краснаярскага краю

Чыноўніка абвінавацілі ў бессэнсоўных марнаваннях і няўменні кіраваць рэгіёнам.

Жыхары Канска перацялі трасу і завілі аб патрабаваннях адстаўкі губернатара Краснаярскага краю Аляксандра Вуса. Яны вінавацяць чыноўніка ў бессэнсоўных марнаваннях і няўменні кіраваць рэгіёнам. У знак пратэсту ўдзельнікі акцыі цягам некалькіх хвілін без прыпынку рухаліся па пешаходным пераходзе, часова паралізаваўшы рух транспарту, паведамляюць Красноярские новости.

Пакуль машыны стаялі ў корку, актывісты падыходзілі да кіроўцаў і раздавалі ім ўлёткі пра 3-гадовага Захара Захарчука. У хлопчыка рэдкае захворванне - Сіндром Віскота-Олдрыча. Улады рэгіёну адмовіліся аплаціць сям'і дарагое лячэнне, коштам 17 мільёнаў рублёў у замежным медцэнтры. Пры гэтым жыхары Канска паказвалі сваім суразмоўцам на тое, што адміністрацыя Аляксандра Вуса нядаўна выдзеліла 10 мільёнаў рублёў з бюджэту на вывучэнне рэйтынгу даверу губернатара. У якасці прыкладу таксама прыводзілі акцыю «Пасадзі дрэва», на асвятленне якой патрацілі 30 мільёнаў.

«Калі ты не ўмееш тушыць, калі ты не ўмееш лячыць - ты павінен сысці, бо ты не здольны кіраваць Краснаярскім краем», - заявіў адзін са страйкоўцаў.

Жыхары Краснаярска ўжо праводзілі некалькі акцый з патрабаваннем адстаўкі губернатара краю. Сярод прэтэнзіяў да Аляксандра Вуса высечка лесу і лясныя пажары, якія ўлады адмаўляліся тушыць, праблемы экалогіі, карупцыі і паўсюднае бязладдзе. Людзі намагалі на тым, што нягледзячы на тое, што Вус працуе на пасадзе кіраўніка рэгіёну ўсяго два гады, менавіта ён адказвае за ўсе праблемы ў краі, бо больш за 20 гадоў быў старшынём краявога заканадаўчага сходу і зацвярджаў законы, паводле якіх жыве рэгіён. У краі таксама праходзіць збор подпісаў за адстаўку губернатара.

Аляксандр Вус быў прызначаны расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным часовым выканаўцам абавязкаў губернатара Краснаярскага краю ў верасні 2017 года. Праз год на выбарах губернатара Вуса абралі кіраўніком краю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках