26 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ўнутры дыямента новы мінерал

Навукоўцы знайшлі ўнутры дыямента новы мінерал

Яго назвалі ў гонар заснавальніка сучаснай геахіміі.

Аспірантка Альберцкага ўніверсітэта выявіла новы мінерал унутры дыямента, вынятага з шахты ў Паўднёвай Афрыцы. Пра гэта яна паведаміла на старонках часопіса American Mineralogist (пераклад – indicator.ru).

Адкрыццё адбылося пры аналізе дыямента, які, як мяркуецца, утварыўся ў мантыі на глыбіні блізу 170 км пад зямлёй пры тэмпературы блізу 1200°C, а потым падняўся вышэй. Звычайна для такіх дыяментаў навукоўцы імкнуцца высветліць іх мінеральны склад, каб зразумець, якія рэчывы і ў якой форме існуюць на вялікіх глыбінях.

У працэсе аналізу хімічнага складу матэрыялу аспірантка Альберцкага ўніверсітэта Ніколь Мэер знайшла незвычайныя ўключэнні. Потым яна высветліла, што яны ўяўляюць з сябе раней невядомы мінерал, які адносіцца да класа пераўскітаў. Ягоная ідэальная формула (K, REE, Sr)(Nb, Cr)O3, дзе REE – рэдказямельны элемент. Ён быў названы гольдшміцітам у гонар Віктара Морыца Гольдшміта, заснавальніка сучаснай геахіміі.

«Голдшміціт мае высокія канцэнтрацыі ніёбію, калію і рэдказямельных элементаў лантаню і цэрыю, у той час як у астатняй мантыі пераважаюць іншыя элементы, як магній і жалеза, – адзначае Мэер. – Каб калій і ніёбій складалі большую частку гэтага мінералу, ён павінен быў утварыцца ў выніку ўнікальных працэсаў, якія канцэнтравалі гэтыя незвычайныя элементы. Мы пакуль не можам апісаць гэтыя рэакцыі, яны занадта незвычайныя».

Паводле словаў навукоўцаў, іх адкрыццё дае больш глыбокае разуменне працэсаў, якія адбываюцца ў мантыі Зямлі. Далейшае вывучэнне структуры дыяментаў, якія падняліся з гэтага пласта, магло б адказаць на многія пытанні, уключаючы паходжанне Зямлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках