4 траўня 2024, Субота, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Берасця легкавік некалькі метраў «пракаціў» жанчыну на капоце

9
У цэнтры Берасця легкавік некалькі метраў «пракаціў» жанчыну на капоце
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жанчына пераходзіла праспект на зялёнае святло.

У Берасці 19 верасня легкавік на пешаходным пераходзе збіў жанчыну. ДТЗ трапіла на камеру відэаназірання, піша tut.by.

Аварыя адбылася на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Савецкіх Памежнікаў. На запісу відаць, што жанчына перайшла праспект на зялёнае святло, павярнула направа і выйшла на рэгуляваны пешаходны пераход.

Мяркуючы з відэа, для яе на гэтым пераходзе гарэў забараняльны сігнал святлафора. Тым не менш яна пайшла праз вуліцу. І недалёка ад тратуара яе збіў легкавы аўтамабіль, які паварочваў налева. Некалькі метраў машына правезла жанчыну на капоце.

Потым да яе падбег кіроўца і відавочцы аварыі. З месца ДТЗ пацярпелую жанчыну забрала хуткая.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках