4 траўня 2024, Субота, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі метрапалітэн забараніў Форэста Гампа ў вышыванцы

7
Менскі метрапалітэн забараніў Форэста Гампа ў вышыванцы

Ідэолагі зноў убачылі крамолу ў беларускамоўнай рэкламе?

Кампанія «Кінаконг», якая займаецца дубляваннем і паказам фільмаў на беларускай мове, наважыла прарэкламаваць свой брэнд і размясціць плакаты з вядомымі цытатамі з фільмаў. Але рэкламна-інфармацыйны аддзел менскага метрапалітэна не адобрыў плакат з цытатамі з культавага амерыканскага фільма «Форэст Гамп», піша tut.by.

На рэкламным плакаце быў намаляваны знакаміты кадр, дзе Форэст сядзіць на лаўцы, а таксама цытата, якую ён паўтарае цягам усяго фільма: «Жыццё як каробка шакаладных цукерак.

- Адзінае адрозненне ад арыгінальнага кадра ў тым, што Форэст беларускамоўны, таму на ім вышыванкі. А ўнізе: «Глядзі кіно па-беларуску» - і спасылка на нашу кампанію ў інтэрнэце, - кажа кіраўнік кампаніі Андрэй Кім.

Планавалася, што гэта будзе білборд на эскалатары.

Аднак, рэкламна-інфармацыйны аддзел менскага метрапалітэна не зацвердзіў гэты плакат. Праз рэкламнае агенцтва «Медыя Альянс», якое займалася прасоўваннем стужкі, Кіму перадалі наступныя заўвагі: змяніць слоган і прыбраць вышыванку.

- Калі я паспрабаваў пазваніць у метрапалітэн і даведацца, у чым прычына такой пастановы, мне сказалі, што нічога мне тлумачыць ня збіраюцца, - здзіўляецца Андрэй.

Начальніца рэкламна-інфармацыйнага аддзела менскага метрапалітэна Святлана Зізіка адмовілася ад каментароў, пераадрасаваўшы журналістаў у прэс-службу. На момант публікацыі тэксту атрымаць там каментар не атрымалася.

«Форэст Гамп» выйшаў на экраны ў 1994 годзе. Ён сабраў у пракаце 677 млн даляраў і атрымаў 6 прэмій «Оскар».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках