4 траўня 2024, Субота, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Болтан рэзка раскрытыкаваў вонкавую палітыку Трампа

7
Politico: Болтан рэзка раскрытыкаваў вонкавую палітыку Трампа
ДЖОН БОЛТАН

Экс-дарадца прэзідэнта ЗША паказаў на стратэгічныя пралікі.

Выпраўлены ў адстаўку дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан на закрытай сустрэчы рэзка раскрытыкаваў вонкавую палітыку Дональда Трампа, паведамляе Politico.

Удзельнікі сустрэчы апавялі выданню, што Болтан заявіў, што запрашэнне Трампам прадстаўнікоў радыкальнага ісламскага руху Талібан на перамовы ў ЗША паслала «жудасны сігнал» і што яно непаважлівае ў адносінах да ахвяраў тэракту 11 верасня, паколькі талібы хавалі баевікоў Аль-Каіды.

Акрамя таго, Болтан сказаў, што любыя перамовы з Іранам і КНДР былі «асуджаныя на правал».

Паводле ягоных словаў, адзіная мэта, якую ставяць гэтыя краіны, – гэта зняцце санкцый для падтрымкі сваёй эканомікі.

Раней Болтан неаднаразова заяўляў, што няздольнасць Трампа адрэагаваць на іранскую атаку, учыненую на амерыканскі беспілотнік ў пачатку лета, заклала аснову для агрэсіі Ірана ў апошнія месяцы.

10 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваім Twitter, што звольніў дарадцу ў нацбяспецы Джона Болтана, заявіўшы, што ягоныя «паслугі ў Белым доме больш не патрэбныя».

Болтан адказаў, што сам прапанаваў сысці ў адстаўку.

Трамп заявіў, што прычынай звальнення Болтана стала тое, што той не змог знайсці агульную мову з камандай Белага дому.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках