23 кастрычнiка 2019, Серада, 4:31
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Лукашэнка вярнуў у гомельскую школу настаўніцу, якая пагражала вучню

127
Лукашэнка вярнуў у гомельскую школу настаўніцу, якая пагражала вучню
ФОТА: TUT.BY

Настаўніца будзе працаваць на ранейшай пасадзе.

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што настаўніца адноўленая на ранейшым месцы працы.

Гэта пацвердзіла «Гомельской правде» і крыніца ў СШ №15.

Нагадаем, канфліктная сітуацыя ўзнікла ў школе на мінулым тыдні. Інцыдэнт на ўроку знялі на тэлефон аднакласнікі хлопчыка, а бацькі выклалі ролік у інтэрнэт.

Як вынік - настаўніцу звольнілі. Выпадак атрымаў вялікі рэзананс у грамадстве. Меркаванні падзяліліся. На бок педагога сталі многія бацькі вучняў.

Атрыманую журналістамі інфармацыю пракаментаваў начальнік галоўнай управы адукацыі аблвыканкама Сяргей Парошын: - Было наўпроставае даручэнне Лукашэнкі, калі хочаце, загад аб аднаўленні на працы Людмілы Іванаўны. Настаўніца будзе працаваць на ранейшай пасадзе. Людміла Іванаўна выкладае ў гэтай школе 35 гадоў.