28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі знайшоў замену Бяссмертнаму на перамовах што да Данбасу

4
Зяленскі знайшоў замену Бяссмертнаму на перамовах што да Данбасу

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі прапрацаваў у ТКГ крыху больш за месяц.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Аляксея Рэзнікава прадстаўляць Украіну ў рабочай падгрупе ў палітычных пытаннях на перамовах Трохбаковай кантактнай групы ў Менску, піша «Новое время».

Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе.

Аляксей Рэзнікаў мае юрыдычную адукацыю.

З 2016 да 2018 года працаваў намеснікам кіраўніка Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі ў пытаннях ажыццяўлення паўнамоцтваў у пытаннях самакіравання.

Раней Украіну ў палітычнай падгрупе прадстаўляў Раман Бяссмертны.

Нагадаем, 13 жніўня Зяленскі звольніў Рамана Бяссмертнага з пасады прадстаўніка Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Гэтую пасаду ён займаў крыху больш за месяц.

Сам Бяссмертны заявіў, што даведаўся аб сваім звальненні з СМІ, гэтак жа, як і аб прызначэнні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках