Афіцэр флоту ЗША: Пуцін баіцца любога шоргату
6- 18.09.2019, 11:28
- 15,395
Лідары іншых краінаў павінны браць да ўвагі гэты чыннік пры перамовах з Крамлём.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, як і ўсе дыктатары, схільны да параноі і моцных страхаў.
Такую заяву зрабіў у эфіры ObozTV капітан 1 рангу ВМС ЗША ў адстаўцы Гары Табах. Паводле ягоных словаў, лідары іншых краінаў павінны браць да ўвагі гэты чыннік пры перамовах з Пуціным.
"Я думаю, што Пуцін хворы. На сёння Пуцін баіцца ўсяго. Ён баіцца самога сябе, ён баіцца любога шоргату. Мы ж бачылі, што на Вялікую дваццатку ён прыехаў са сваім кубкам – гэта ўжо параноя. Я думаю, што любы псіхіятр вам скажа", – заявіў Табах.
"Любы дыктатар становіцца параноікам, а потым у дыктатара гэтая параноя развіваецца. Гэта было ў Сталіна, у Гітлера, у Пол Пота, у Маа Дзэдуна. Пуцін нічым не адрозніваецца, ён ва ўладзе вельмі доўга і ў яго ўлады вельмі шмат. У ім развітая моцная параноя і моцны страх. Ён жыве ў страху", – дадаў ён.
Паводле словаў адстаўнога афіцэра ВМС ЗША, у зносінах з расейскім лідарам "баланс трэба ўвесь час выконваць".
"Таму прэзідэнт Трамп кажа – я з ім сяду перагаварыць, але... Я з ім павінен размаўляць, ён добры хлопец, але... Можна з ім дамовіцца, але... Заўсёды але. Я думаю, што прэзідэнт Зяленскі тое самае кажа, я так чую", – адзначыў Табах.