Беларускія крамы абавязалі прадаваць папяровыя пакеты
22- 18.09.2019, 11:03
- 15,618
Новыя правілы датычацца таксама шапікаў, аўтазаправак, неспецыялізаваных гандлёвых кропак.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змены ў пералік тавараў, якія абавязкова павінны прадавацца ў крамах, паведамляюць «Менск-Навіны».
Цяпер, у залежнасці ад плошчы гандлёвага аб'екта, крамы абавязаныя мець у асартыменце ад аднаго да чатырох найменняў папяровых пакетаў, аднаразовага посуду і сталовых прыбораў.
Новыя правілы датычацца таксама шапікаў, аўтазаправак, неспецыялізаваных гандлёвых кропак са змяшаным таварам.
Акрамя таго, скарочаны мінімальны набор поліэтыленавых пакетаў і пластыкавага аднаразовага посуду.
Змены пачынаюць дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання пастановы МАРГ.