29 красавiка 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў

2
«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў

Названыя час і месца правядзення.

Прадаўжаецца збор подпісаў для далейшага ўдзелу актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» ў «парламенцкай кампаніі».

Месца і час правядзення пікетаў для збору подпісаў апублікавала прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі»:

Менск

Станцыя метро «Якуба Коласа», выхад да ЦУМа: 12-я – 19-я,

станцыя метро «Плошча Перамогі», выхад да крамы Каравай: 12-я – 19-я,

станцыя метро «Кастрычніцкая», уваход у ГУМ: 12-я – 19-я,

станцыя метро «Спартовая», ГЦ «Скала»: 14-я – 16-я,

станцыя метро «Маладзёвая», уваход у ГЦ «Карона»: 16-я – 19-я.

Орша

Вуліца Пушкінская, Цэнтральны рынак: 10-я – 14-я.

Слонімскі раён

АГ. Жыровічы: 12-я – 15-я.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках