10 лiпеня 2020, Пятніца, 19:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Беларусь і Расея яшчэ вернуцца да пытання падатковага манеўру

21
Лукашэнка: Беларусь і Расея яшчэ вернуцца да пытання падатковага манеўру
ФОТА T.ME/ALLGOLOBUTSKY

Дыктатар апавёў пра «поўзанне на каленях перад старэйшым братам».

Беларусь і Расея яшчэ вернуцца да пытання пра кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько, паведамляе БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што праводжаны Расеяй падатковы манеўр у нафтавай сферы прывёў да памяншэння паступленняў ад вывазных мытаў за нафтапрадукты. У гэтай сувязі кіраўнік пацікавіўся, якія крокі робіць мытны камітэт для кампенсацыі стратаў.

"Не будзем жа мы ўвесь час на каленях поўзаць перад сваім старэйшым братам і вымольваць нейкія драбніцы. Мы павінны самі будаваць тут палітыку з усімі наступствамі. Гэта мы з Пуціным не аднойчы абмяркоўвалі. Думаю, у найбліжэйшы час нам, зацвярджаючы праграму супольных дзеянняў, давядзецца вярнуцца і да гэтага пытання", – сказаў Лукашэнка.

"Мы ні ў якім выпадку не павінны ні нахіліцца, ні ўпасці. Мы павінны вытрымаць паніжэнне гэтых мытаў і нашых прыбыткаў і вытрымаць гэты падатковы манеўр, – падкрэсліў ён. – Мы, вядома, будзем шукаць і на лініі Белнафтахіма выйсце з гэтага становішча. Але мытня тут павінна развязаць свае задачы, якія будуць стаяць перад ёй".

Нагадаем, што сёння сталі вядомыя падрабязнасці плана эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расеі, парафіяваныя ўрадамі дзвюх краінаў і перададзеныя для подпісу Пуціну і Лукашэнку. План, сярод іншага, прадугледжвае стварэнне "адзінага рэгулятара" рынкаў газу, нафты, нафтапрадуктаў і электраэнэргіі.