У чацвер у Беларусі чакаецца да +26
- 11.09.2019, 18:58
- 5,143
Будзе пераважна без ападкаў.
12 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, паўднёва-заходні сярэдні.
Уначы тэрмометры пакажуць 10–15 са знакам плюс, месцамі – 7–9 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +20... +26.