27 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт пра паляванне на кіроўцаў без тэхагляду: Гэта проста піяр-ход

32
Экспэрт пра паляванне на кіроўцаў без тэхагляду: Гэта проста піяр-ход
ФОТА: ONLINER.BY

Драконаўскія захады ўладаў не зменяць сітуацыі.

З 7 да 17 жніўня на ініцыятыву МУС Беларусі транспартныя сродкі ва ўсёй краіне будуць правяраць на наяўнасць допуску да дарожнага руху.

Такім чынам супрацоўнікі ДАІ плануюць «павысіць дысцыпліну аўтаўладальнікаў» - і прымусіць іх прайсці тэхагляд. Паводле статыстыкі, сёлета аўтаінспекцыя выявіла 195 тысяч аўтамабіляў без тэхагляду, з якіх паўторна трапіліся 75 тысяч кіроўцаў.

Ці дапамогуць такія драконаўскія захады змяніць сітуацыю на дарогах?

- Відавочна, што людзі не праходзяць тэхагляд праз дарожны падатак, - у экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» распавёў аўтамабільны экспэрт Дзмітрый Навіцкі. - Людзі не хочуць плаціць проста таму, што няма грошай. Дастаткова цяжка выдаткаваць з сямейнага бюджэту 200 рублёў проста для таго, каб прайсці тэхагляд. Менавіта таму людзі і не плацяць.

Пільная ўвагу да тэхагляду з боку дзяржавы - гэта спроба ўзяць сітуацыю пад кантроль... Яны ж плануюць бюджэт, плануюць сабраць нейкую пэўную колькасць падаткаў, а гэты падатак па факце не збіраецца. Вось у гэтым увесь сэнс гэтых акцый.

На думку суразмоўцы, такія рэйды - «гэта проста піяр-ход, у нейкай ступені запалохванне»:

- Людзі ва ўсіх СМІ пра гэта прачытаюць, устурбуюцца. Жонка спытае ў мужа: а ці ёсць у нас тэхагляд, ён скажа - не. Ну, трэба прайсці. Вось табе грошы з сямейнага бюджэту на тэхагляд. Гэта значыць, нейкі эфект ад гэтага будзе, але наўрад ці значны.

Гэты рэйд не дасць нейкага масавага ўсплёску пройдзеных тэхаглядаў.

У каментары інфармацыі ДАІ пра рост колькасці ДТЗ праз тэхнічную няспраўнасць аўтамабіляў, якая летась вырасла на 13%, экспэрт настроены скептычна.

- Трэба ўзяць правільную статыстыку, якую збіраюць не тыя, хто зацікаўлены ў пэўным выніку. Узяць, да прыкладу, Швэцыю ці Польшчу. Калі вывучыць іх статыстыку, можна ўбачыць, што колькасць ДТЗ праз няспраўнасць аўтамабіля мінімальная. Гэта будуць нават не адсоткаі, а долі адсоткаў... Гэта значыць, не пройдзены тэхагляд там не з'яўляецца прычынай ДТЗ.

У той жа час я не выступаю за касаванне тэхагляду, я выступаю за тое, каб проста адвязаць дарожны збор ад праходжання тэхагляду.

Дарожны збор, ужо даўно трэба ўводзіць у кошт паліва. Тады будзе ўсё справядліва: за маленькае аўто, якое мала важыць, мала разбурае дарогі, трэба будзе плаціць менш.

Калі ў цябе велізарны пазадарожнік, які расходуе 20 літраў на 100 кіламетраў, то, калі ласка, заплаці. Тады ўсё будзе справядліва і сумленна. Гэтую праблему ўжо даўно пара развязваць, а не трымаць людзей у невядомасці, - адзначае Дзмітрый Навіцкі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках