4 траўня 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты знайшлі яшчэ адную акторку з «масоўкі Пуціна»

25
Журналісты знайшлі яшчэ адную акторку з «масоўкі Пуціна»

Хаджэнні правадыра Крамля ў народ - пастаноўка.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін купіў у авіясалоне МАКС-2019 у Жукоўскім марозіва і пачаставаў ім прэзідэнта Турцыі Раджэпа Таіпа Эрдагана і некалькіх чыноўнікаў. Пуцін сам расплаціўся за куплю, пры тым, што карыстаецца гатоўкай адзін-два разы на год, піша «Медуза».

Вось як гэта было. Паглядзіце на прадавачку!

У 2017 годзе Уладзімір Пуцін ужо каштаваў пламбір у авіясалоне МАКС. Тады ён сам заплаціў за набытак - прычым той жа прадавачцы, што і ў 2019-м. Увагу на гэта звярнула «Медыязона».

Раней СМІ і блогеры заўважылі, што Уладзіміра Пуціна часта атачаюць адны і тыя ж «людзі з народа». У верасні 2016 года прэзідэнта сфатаграфавалі на возеры ў Наўгародскай вобласці разам з рыбакамі. А ў студзеня 2017 года гэтых жа людзей заўважылі на калядным набажэнстве ў наўгародскім манастыры. Зрэшты, тады Першы канал паведаміў, што Пуцін на набажэнстве сустрэўся з рыбакамі, з якімі пазнаёміўся некалькі месяцаў таму.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках