26 красавiка 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі гелікаптэр сутыкнуўся з самалётам

У Гішпаніі гелікаптэр сутыкнуўся з самалётам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Інцыдэнт адбыўся ў раёне горада Інка.

Звышлёгкі самалёт у нядзелю, 25 жніўня, сутыкнуўся з гелікаптэрам у небе над гішпанскай выспай Маёрка.

Як паведамілі ўлады гішпанскай выспы на сваёй старонцы ў Twitter, у выніку аварыі загінулі сем чалавек. На борце нямецкага гелікаптэра, акрамя пілота, знаходзілася сямейная пара з двума дзецьмі, а пілот гішпанскага самалёта перавозіў аднаго пасажыра. Асобы ахвяр высвятляюцца, перадае DW.

Як паведамляе мясцовая газета Diario de Mallorca, цяпер расследаваннем абставін аварыі, займаюцца Грамадзянская гвардыя Гішпаніі і прадстаўнікі грамадзянскай авіяцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне горада Інка, які знаходзіцца ў глыбіні вострава. Са слоў відавочцаў, адзін з абломкаў самалёта ўпаў на зямлю ўсяго за пяць метраў ад жылога дома. Абломкі верталёта ўпалі на старую палявую дарогу. Яшчэ да прыбыцця аварыйных спецслужбаў мясцовыя жыхары паспрабавалі патушыць полымя на месцы падзення ўласнымі сіламі.

Старшыня ўрада Балеарскіх выспаў Франсіна Арменгол і прэм'ер-міністр Гішпаніі Пэдра Санчэс выказалі свае спачуванні ў сувязі з няшчасным выпадкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках