26 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў на саміт G7

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў на саміт G7
ДЖАВАД ЗАРИФ
ФОТО: GLOBAL LOOK PRESS

Джавад Зарыф прыбыў у нядзелю ў французскі горад Біярыц.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Ірана Джавад Зарыф прыбыў у нядзелю ў французскі горад Біярыц, дзе праходзіць саміт краін "Вялікай сямёркі". Пра гэта паведамляе Associated Press.

Cа звестак СМІ, Зарыф праводзіць сустрэчу з французскім калегам Жан-Івам Ле Дрыянам. Пакуль невядома, ці будзе ён сустракацца з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Прадстаўнік Елісейскага палаца паведаміў, што Зарыф прыбыў у Біярыц на запрашэнне Ле Дрыяна "для абмеркавання нядаўніх ініцыятыў прэзідэнтаў Ірана і Францыі".

Як вядома, саміт дзяржаў "Вялікай сямёркі" адкрыўся 24 жніўня ў французскім горадзе Біярыц. Саміт з удзелам лідараў Вялікабрытаніі, Італіі, Канады, Нямеччыны, ЗША, Францыі і Японіі будзе доўжыцца да 26 жніўня. Сярод тэм для абмеркавання будуць стасункі з РФ, сітуацыя ў Іране, пратэсты ў Ганконгу, сірыйскі канфлікт і эскалацыя паміж Індыяй і Пакістанам праз Кашмір.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках