25 красавiка 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

250 чалавек прайшлі маршам па цэнтры Берасця

6
250 чалавек прайшлі маршам па цэнтры Берасця

Жыхары горада пратэставалі супраць завода АКБ.

У нядзелю 25 жніўня жыхары Берасця выйшлі на цэнтральную плошчу горада на чарговую акцыю супраць завода АКБ, паведаміў карэспандэнт Charter97.org.

Асаблівасць сённяшняй акцыі ў тым, што многія яе ўдзельнікі надумалі надзець жоўтыя шалікі.

Перад прысутнымі выступіў Фёдар Петрусевіч, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які надумаў удзельнічаць у восеньскай выбарчай кампаніі ў Берасці.

Карэспандэнт Charter97.org паведаміў, што на плошчы ў Берасці сабралася блізу 200 чалавек.

Калона пратэстоўцаў рушыла па цэнтральных вуліцах горада.

Падчас шэсця да пратэстоўцаў далучаліся звычайныя мінакі, колькасць удзельнікаў акцыі вырасла да 250 чалавек, паведаміў карэспандэнт Charter97.org

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках