26 красавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даступныя восеньскія прадукты, якія будуць карысныя для здароўя

1
Даступныя восеньскія прадукты, якія будуць карысныя для здароўя

Адзін з іх - бульба.

Напярэдадні восеньскага пагаршэння надвор'я і шалу застуды спецыялісты раяць налягаць на гародніну і садавіну - яны дапамогуць умацаваць імунітэт перад надыходам цяжкага для здароўя сэзону, піша сайт healthinfo.ua.

Бульба. Сціплая бульбачка з'яўляецца, бадай, самай таннай крыніцай харчовага калію, аднаго з найважнейшых мінералаў для здароўя чалавека. Калій удзельнічае ў рэгуляцыі ўзроўню вадкасцяў, крывянога ціску і нэрвовай сістэмы, пры нястачы яго могуць узнікаць як фізічныя, так і псіхічныя парушэнні.

Са слоў дыетолагаў з Універсітэта Вашынгтона, бульба дазваляе атрымліваць не толькі патрэбны арганізму калій, але і вітамін С - адзін з найлепшых абаронцаў імунітэту. Галоўнае - есці бульбу не смажанай і без дадатковых каларыйных падлівак.

Гарбуз. Мужчынам гарбуз прыносіць асаблівую карысць, звязаную з тым, што гэты плод умацоўвае здароўе прастаты. Для жанчын ужыванне гарбузы служыць абаронай ад захворванняў малочных залоз.

Гарбуз эфэктыўна мацуе імунітэт. Ён з'яўляецца крыніцай бэта-караціну, жалеза, магнію, кальцыю, вітамінаў груп B, K, C, E, PP і A - усе гэтыя карысныя рэчывы можна атрымаць, калі гатаваць гарбуз на пары, варыць яго або запякаць. Дзякуючы ўжыванню гарбуза памяншаецца ўзровень шкоднага халестэрыну ў крыві, умацоўваюцца цягліцы, паляпшаецца стан скуры, павышаецца актыўнасць мозгу.

Яблыкі. Для здароўя вельмі карысныя восеньскія сарты яблыкаў, якія практычна аж да надыходу вясны забяспечваюць арганізм вітамінамі і абалонінай. Іх ужыванне мацуе імунную абарону арганізма, паляпшае страваванне, ачышчае ад таксінаў.

Паводле наяўных звестак, людзі, якія рэгулярна ядуць яблыкі, у сярэднім на 12% радзей хварэюць на судзіны і сэрца. Навукоўцы адзначаюць, што аматары яблыкаў маюць у арганізме ніжэйшы узровень маркераў запалення.

Шыпшына. Гэтыя даступныя ягады - ідэальны памочнік ва ўмацаванні імунітэту. Шыпшына з'яўляецца цудоўнай крыніцай вітамінаў, арганічных квасаў і эфірных алеяў, якія вельмі карысныя для паляпшэння самаадчування пры гіпертанічнай хваробе.

Даследаванне, якое праводзілася навукоўцамі ў Швэцыі, паказала, што штодзённае ўжыванне напояў на базе экстракту шыпшыны скарачае небяспеку развіцця дыябету другога тыпу і сэрцава-судзінных хвароб.

Буракі. З’яўляючыся танным і даступным прадуктам харчавання, буракі эфектыўна аздараўляюць сэрца. Змяшчэнне ў бураках пэўнай прапорцыі натрыю і кальцыю забяспечвае нармальную цыркуляцыю крыві і разам з гэтым - патрэбнае ўсім унутраным органам сілкаванне. У бураках змяшчаецца больш за 50% натрыю і 5% кальцыю - менавіта ў такой прапорцыі забяспечваецца найлепшая распушчальнасць кальцыю ў крыві. Гэтая асаблівасць засваення буракоў пазітыўна ўплывае на стан крывяносных судзін - яны становіцца лепш абароненымі ад негатыўнага працэсу зацвярдзення судзіннай тканкі, а таксама ад павышэння артэрыяльнага ціску ды іншых парушэнняў сэрцавай сістэмы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках