26 красавiка 2024, Пятніца, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя пра змену грамадзянства: Было дзве прапановы, але я патрыётка сваёй краіны

11
Герасіменя пра змену грамадзянства: Было дзве прапановы, але я патрыётка сваёй краіны
ФОТА: TUT.BY

Беларускай плыўчыхі паступалі прапановы з Расеі і Турцыі.

- У адным са старых інтэрв'ю «Прессболу» ты прызнавалася, што сябры раілі змяніць грамадзянства.

- Не памятаю ўжо. Так, сістэма падрыхтоўкі мае ў нас сваю спецыфіку, у якой спартоўцы ўсім абавязаныя і вінныя. Табе неабходна працаваць, як машына, - без прыпынкаў, пакуль не выйдзеш з ладу. Пра «тэхабслугоўванне» ў нас забываюць. Даводзілася адаптавацца, дзесьці гвалтоўна прымушаць сябе... Пры тым, што ў мяне былі добрыя прапановы з'ехаць за мяжу і выступаць за каманды іншых краін.

- У Дар'і Домрачавай, пакуль яна ўяўляла Расею, меўся варыянт з Францыяй.

- У мяне было дзве прапановы - ад Расеі і Турцыі. Вялікая спакуса! Далі час падумаць, але я не планавала нікуды з'язджаць. Я патрыёт сваёй краіны. Тут нарадзілася, хацела і хачу зрабіць нешта для Беларусі, таму сказала «не», - сказала Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю tut.by.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках