5 траўня 2024, Нядзеля, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як паступяць з навабранцамі творчых спецыяльнасцяў

19
Як паступяць з навабранцамі творчых спецыяльнасцяў

Спачатку адслужы, а пасля ідзі ў Акадэмію музыкі?

10 жніўня ўваходзіць у дзеянне «закон аб адтэрміноўцы». Па ім выпускнікам каледжаў не будуць даваць яшчэ адну адтэрміноўку ад службы ў войску - на час вучобы ва ўніверсітэце, піша tut.by.

Што будзе з выпускамі творчых спецыяльнасцяў, напрыклад з музыкамі, для якіх важна не перарываць працэс навучання?

Хлопцы, якія прафесійна займаюцца музыкай, звычайна пасля музычнай школы, якую сканчаюць у 8-9 класе, паступаюць у музычную вучэльню. Пасля вучэльні, каб павысіць прафесійны ўзровень і прэтэндаваць на больш прэстыжную працу, ідуць у Акадэмію музыкі або ў іншыя профільныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Для музыкі важныя як бесперапынныя заняткі, так і тое, хто будзе выкладчыкам. У такой сітуацыі выпасці з працэсу на паўтара года, каб адслужыць у войску, значыць страціць прафесійную падрыхтоўку.

- Мая спецыяльнасць патрабуе трохступеністай адукацыі: музычная школа, каледж і Акадэмія музыкі, - тлумачыў у каментары выпускнік музычнага каледжа Аляксандр Кісялёў, які сёлета паступіў у Акадэмію музыкі. - У нас вучоба пабудаваная на індывідуальных занятках. І я вельмі хацеў патрапіць да адной выкладчыцы. Паступіў, напісаў заяву, каб займацца з ёй. І яна пагадзілася. Гэта значыць мяне ў свой клас узяла адна з найлепшых выкладчыц.

Маладзёну пашанцавала: дзеянне «закона аб адтэрміноўцы» не будзе распаўсюджвацца на тых, хто паспеў паступіць сёлета. Але чаго чакаць музыкам-навабранцам, якія скончаць вучэльню ў 2020 і наступных гадах?

- Зразумела, пры прызыве на тэрміновую вайсковую службу максімальна ўлічваецца ўжо атрыманая спецыяльнасць, узровень адукацыі для накіравання ў тыя ці іншыя воінскія часткі, - кажа начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў. - Што тычыцца грамадзян, якія маюць музычную адукацыю, у нас велізарная колькасць вайсковых аркестраў, у кожнай з вайсковай частак. Таксама ў нас ёсць акадэмічны ансамбль песні і танца, узорна-паказальны аркестр, дзе праходзяць вайсковую службу ў тым ліку і тыя, хто атрымаў музычную адукацыю. Дарэчы нагадаць, што ў Ізраілі вайсковая служба не замінае нікому рабіць кар'еру ў бізнэсе, мастацтве або ў сферы дзяржаўнага кіравання.

- Сярэдняя спецыяльная адукацыя - гэта закончаны ўзровень адукацыі. Выпускнік атрымлівае дыплом, магчымасць працаўладкавання, - кажа начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч. - Музычная адукацыя - паказальны прыклад, для творчага развіцця павінна быць бесперапыннасць. Калі маладзён з музычнай адукацыяй будзе закліканы, напэўна, будуць створаны ўсе ўмовы, каб пасля службы ў войску ён змог атрымаць вышэйшую адукацыю. Калі быў заклік пасля першага курса (маецца на ўвазе савецкі перыяд. - Заўвага), людзі паступалі, ішлі служыць, вярталіся, станавіліся і старастамі груп, і выдатнікамі - у розных напрамках, не толькі музычных. Гэта пацвярджаецца практыкай. Мы тут абсалютна не бачым праблемы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках