19 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава зноў панесла?

8
Захарава зноў панесла?
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Факт-чэкінг першага інтэрв'ю новага трэнера нацыянальнай каманды.

З дапамогай «Трибуны» адзін з блогераў праверыў словы новаспечанага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі Міхаіла Захарава, сказаныя ім адразу пасля прызначэння 20 жніўня.

Цытата: «Павінны ж гуляць не толькі хакеісты з «Юнацтва», «Дынама» і Наваполацка, а з Віцебска, з Берасця - усіх абласцей. А то ў нас некаторыя наогул не прадстаўленыя ў групе А: Віцебская, Магілёўская і Берасцейская [вобласці]. Ніводнай каманды з абласных цэнтраў. Так не павінна быць».

Праверка факта: у «Парыматч-Экстралізе» А ў надыходзячым сезоне згуляюць восем каманд з чатырох абласцей і горада Менска. Магілёўская прадстаўленая аднайменным клубам з абласнога цэнтра. Можа, Міхаіл Міхайлавіч меў на ўвазе папярэдні сезон?

Цытата: «Ведаеце, на вялікі жаль, на папярэднім чэмпіянаце свету хакеісты менскага «Дынама» не закінулі ніводнай шайбы. Забівалі толькі хлопцы з беларускага чэмпіянату і прыезджыя».

Праверка факту: на чэмпіянаце свету ў дывізіёне IA дынамаўскія хакеісты закінулі дзве шайбы - сіламі Алега Явенкі і Яўгена Лісаўца.

Цытата: «Мы палічылі: на праглядзе ў менскім «Дынама» дзесяць хакеістаў з «Юнацтва».

Праверка факта: да канца не зразумела, што хацеў сказаць Міхаіл Міхайлавіч. На момант інтэрв'ю ў статусе прагляданых у «Дынама», паводле афіцыйнага сайту, знаходзіліся наступныя хакеісты: Іван Кульбакоў, Раман Дастанка, Раман Дзюкаў, Андрэй Сцяпанаў, Андрэй Цярэшчанка і Аляксандр Мацярухін.

Цытата: «Чаму ў нас так мала гульцоў? Таму што працуе толькі адна школа - вось і ўсё. «Юнацтва» працуе».

Праверка факта: Незразумелыя крытэры. Гульцоў НХЛ у нас пакуль няма, тады паглядзім на хакеістаў нацыянальнай каманды: Аляксандр Асіпкоў (Віцебск), Дзмітрый Мільчакоў (Швэцыя), Алег Явенка («Юнацтва»), Данііл Бокун (СДЮШАР Менск), Нік Бэйлен (Канада), Мікіта Усціненка (Гомель), Яўген Лісавец (Гародня), Крысціян Хенкель (Нямеччына, «Юнацтва»), Ілля Салаўёў (Магілёў), Станіслаў ЛапачукАрцём Дзямкоў («Юнацтва»), Джэф Плат (Канада), Ягор Шаранговіч (СДЮШАР, Менск), Аляксандр Когалеў («Юнацтва»), Арцём Кіслы (Гародня), Арцём Волкаў (Наваполацк), Сяргей Маляўка (Гародня), Аляксандр Маляўка (Гародня), Аляксандр Кітараў (Наваполацк), Максім Сушко (Берасце), Яўген Кавыршын (Электрасталь, Расея), Мікіта Феактыстаў (Гародня).

На чэмпіянаце свету ў Нур-Султане гарадзенская школа была прадстаўленая пяццю выхаванцамі (браты Маляўкі, Кіслы, Лісавец, Феактыстаў). Шмат гэта ці мала? Для параўнання, колькасць выхаванцаў менскага «Юнацтва» атрымалася прыкладна такой жа (Явенка, Лапачук, Дзямкоў, Когалеў). Можна дадаць Хенкеля, які ў 11 гадоў вярнуўся з Нямеччыны, дзе пачынаў займацца хакеем.

Цытата: «Нёман» сем разоў стаў чэмпіёнам Беларусі. На сёння ў іх тры хакеісты са сваёй школы. Плюс Лісавец, Гаўрусеў, Амбражэйчык, Паўловіч - сем гульцоў».

Праверка факту: Глядзім пратакол матчу «Юнацтва» - «Нёман» у паўфінале Кубка Салея і лічым колькасць уласных выхаванцаў у складзе гарадзенцаў: А.Маляўка, С.Маляўка, Кіслы, Варывончык, Савіных, Крыскін, Бадун, Ажгірэй - восем чалавек. Столькі ж, колькі расейцаў у «Юнацтве».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках