20 красавiка 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каму патрэбныя аўто завода Geely ў Барысаўскім раёне?

8
Каму патрэбныя аўто завода Geely ў Барысаўскім раёне?
Фота: Reuters

Беларусы завезлі з Расеі амаль 37 тысяч легкавікоў.

Суайчыннікі марнуюць сотні мільёнаў даляраў на замежныя аўто. Чаму беларусы аддаюць перавагу імпарту перад айчынным вытворцам? На якія сумы завезлі аўто? З афіцыйных звестак за 6 месяцаў 2019 года імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь склаў 561,9 млн USD, піша сайт banki24.by.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года ўвоз легкавікоў у грашовым эквіваленце павялічыўся на 12,8%. У штуках імпарт легкавых аўто дасягнуў 47,7 тысяч адзінак. Што да мінулага года ўвоз такіх транспартных сродкаў узрос на 23%. З пададзенай статыстыкі атрымліваецца, што ў сярэднім замежныя аўто для беларусаў патаннелі на 8,3% у пераліку на даляры. Сярэдні кошт імпарту склаў 11,8 тысяч USD. Мабыць, адсюль і адбываецца цяга насельніцтва да чужых аўтавытворцаў: грэх не купіць тавар, які патаннеў! Пераважная большасць легкавых аўтамабіляў трапіла ў Беларусь з тэрыторыі Расеі. Не факт, што яны былі там жа зроблены, але магістральны кірунак імпарту зразумелы.

У штуках з РФ у Беларусь завезлі 77,2% ад усіх легкавікоў, у далярах - 81,7%. У абсалютных велічынях гэтыя паказчыкі выглядаюць так: 36,8 тысячы аўто на 459,1 млн USD. У фізічным вылічэнні пастаўкі выраслі на 15,7%, у грашовым - на 12,4%. Сярэдні кошт імпарту з Расеі ўпаў да 2018 года на 2,8% да 12,5 тысяч USD.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках