5 траўня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыёлаг: Беларускамоўны? Кажы пра гэта

13
Сацыёлаг: Беларускамоўны? Кажы пра гэта

Як беларусам паказаць актыўную пазіцыю на перапісе насельніцтва.

З 4 да 30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. У Нацыянальным статыстычным камітэце абяцаюць, што ён стане самым інавацыйным з усіх тых, што раней былі ў краіне. У адрозненне ад папярэдніх перапісаў, збор і апрацоўка персанальных звестак будуць цалкам аўтаматызаваныя.

Жыхары краіны змогуць удзельнічаць у перапісе праз Інтэрнэт, на стацыянарным участку або прыняць перапісчыка ў сябе дома.

"Інфармацыя, атрыманая падчас правядзення перапісу, унікальная і важная не толькі для краіны, але і для кожнага яе жыхара паасобку", - заявілі ў статыстычным камітэце.

23 жніўня, у дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі, таксама пачаў дзейнічаць прома-сайт перапісу насельніцтва. Але ці трэба гэта маштабнае мерапрыемства Беларусі? Пра гэта карэспандэнты «Белсату» пагаварылі з сацыёлагам, аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аленай Арцёменкай.

Якіх пытанняў не будзе на перапісе?

«Статыстыка ў Беларусі працуе так, што базавыя лічбы, ад якіх усе адштурхоўваюцца, – гэта лічбы перапісу. А пасля адносна колькасці насельніцтва звесткі пералічваюць, сыходзячы са статыстыкі прыросту: смяротнасці, нараджальнасці, міграцыі, у тым выглядзе, як яна кантралюецца ў нас», – адзначыла суразмоўца.

Паводле ейных слоў, паколькі метады падліку, асабліва міграцыі, «не зусім дасканалыя», кожны год назапашваецца памылка. Звесткі перапісу патрэбныя, каб удакладніць гэтыя звесткі, падкрэсліла сацыёлаг.

На думку Алены Арцёменкі, пытанні беларускага перапісу «добра пашыраюць бачанне» дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. У тым ліку плануецца дадаць пытанні пра намеры працоўнай міграцыі, што дае дадатковую інфармацыю для аналізу рынку працы і дэмаграфічных тэндэнцый.

Разам з тым ёсць і сферы, якія беларускія афіцыйныя сацыёлагі пазбягаюць. Перадусім гэта датычыць пытанняў пра рэлігійную прыналежнасць, бо яны нібыта носяць асабісты характар і могуць бянтэжыць рэспандэнтаў.

«З другога боку гэта можа быць цікавым для сацыёлагаў і тых, хто карыстаецца гэтымі звесткамі. Рэлігійная прыналежнасць можа ўплываць на пэўныя культурныя рэчы, каштоўнасныя ўстаноўкі і гэтак далей», – адзначыла экспэртка.

Што можа змяніць перапіс?

Беларускія ўлады ўжо заявілі, што па выніках перапісу можа быць скарэктаваны адміністрацыйны падзел краіны. Як мяркуе Алена Арцёменка, гэта можа стаць вынікам таго, што ў некаторых раёнах колькасць насельніцтва можа апынуцца блізу 5-7 тысяч. Таму там нерацыянальна нават утрымліваць адміністрацыю. На думку суразмоўцы, змены могуць насіць тэхнічны характар для аптымізацыі адміністрацыйных працэдур.

«Я не думаю, што гэта істотна негатыўна ці пазітыўна паўплывае на чыімсьці жыцці», – сказала яна.

Увогуле, заявіла экспэртка, для сацыёлагаў і дэмографаў было вельмі нязручна працаваць са звесткамі 2009 года, бо, паводле яе, насельніцтва Менску з тых часоў вырасла значна – на амаль 200 тысяч чалавек, пераважна маладых людзей, якія прыязджаюць у горад на працу ці вучыцца.

«Гэта стратэгічны рэсурс. Недастаткова наяўных лічбаў, каб аналізаваць насельніцтва ў сталіцы. Таму для рэчаў, звязаных з сацыялагічнымі даследаваннямі, пабудовай выбаркі, абноўленыя звесткі будуць вельмі карысныя», – заявіла Алена Арцёменка.

Беларускамоўны? Кажы пра гэта

Суразмоўца таксама падкрэсліла важнасць таго, каб грамадзяне падчас перапіс казалі праўду пра сваю родную мову. Але, мяркуе яна, можа спрацаваць «такі механізм, як спіраль маўчання, калі людзі схільныя не казаць тое, што яны думаюць і тое, што для іх сапраўды з’яўляецца праўдай, а прыпісваць сабе меркаванне большасці».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках