У Слоніме ўсталявалі помнік Льву Сапегу
3- 22.08.2019, 16:54
- 14,175
Паглядзіце, як ён выглядае.
У Слоніме ўсталявалі помнік легендарнаму дзяржаўнаму дзеячу, канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, піша tut.by.
Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам складае больш за 4 м. Аўтары помніка - скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.
Знакаміты беларускі магнат з'яўляўся ўладальнікам Слоніма. Пры ім горад атрымаў Магдэбургскае права.
Леў Сапега з'яўляўся вялікім канцлерам (1589-1623) і вялікім гетманам (1625-1633) ВКЛ. Быў адным з ініцыятараў стварэння Статута 1588 года (дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 года) і выконваў вырашальную ролю ў яго зацвярджэнні каралём Жыгімонтам Вазай. У якасці гетмана праявіў сябе на заключным этапе Лівонскай вайны.