У МЗС Украіны распавялі падрабязнасці будучай сустрэчы Зяленскага і Трампа ў Польшчы
- 22.08.2019, 14:45
- 7,415
Прэзідэнты CША і Украіны падпішуць шэраг дакументаў.
Пра гэта ў эфіры «5 канала» распавяла намесніца кіраўніка МЗС Украіны Алена Зеркаль, паведамляе «Новое время».
У той жа час яна не ўдакладніла, якія менавіта дакументы будуць падпісаныя.
Зеркаль дадала, што да арганізацыі сустрэчы Зяленскага і Трампа ў сталіцы Польшчы ўцягнутае Міністэрства замежных спраў Украіны.
«Мы адпрацоўваем частку, якая звязаная, вядома, з інфармацыйна-аналітычным забеспячэннем, з дакументамі, якія плануецца падпісаць падчас сустрэчы ў Польшчы. Адпрацоўваем напаўненне гэтых сустрэч. Я думаю, што гэта будзе нармальная, цікавая сустрэча», - адзначыла яна.