4 траўня 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы мэр Менска Шорац прызначаны на новую пасаду

15
Былы мэр Менска Шорац прызначаны на новую пасаду
АНДРЭЙ ШОРАЦ
ФОТА: CTV.BY

Экс-кіраўніка Менска звольнілі летась пасля карупцыйнага скандалу.

Андрэй Шорац з 19 жніўня працуе намеснікам генеральнага дырэктара прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза». Пра гэта nn.by паведамілі ў прыёмнай прадпрыемства.

Першым пра працаўладкаванне топ-чыноўніка напісаў у сваім «Фэйсбуку» лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Галоўдзяржбудэкспертыза» выносіць высновы пра абгрунтаванне інвестыцый у будаўніцтва, праводзіць экспэртызу будаўнічых праектаў. Арганізацыю ўзначальвае Віктар Пятруша, сын якога з'яўляецца кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менска.

Андрэю Шорцу 46 гадоў, нарадзіўся ў Віцебску. Працаваў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы свайго горада. З 2011 года - міністр ЖКГ. У 2014-2018 гг. з'яўляўся старшынёй Менгарвыканкама.

Нагадаем, Андрэя Шорца звольнілі з пасады старшыні Менгарвыканкама пасля таго, як ён не прадухіліў сітуацыю, пры якой некалькі чалавек скупілі 64 кватэры ад камунальнага забудоўшчыка, а потым перапрадалі іх даражэй.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках