29 красавiка 2024, панядзелак, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Globo: Пратэсты падрываюць легітымнасць Пуціна

2
Globo: Пратэсты падрываюць легітымнасць Пуціна
ФОТА: AFP

Расейскі кіраўнік успрымае іх як асабістае прыніжэнне.

На думку экспэртаў, пасля пенсійнай рэформы 2018 года расейцы праяўляюць вялікую гатоўнасць публічна выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

На думку Мікалая Пятрова, супрацоўніка праграмы «Расея і Еўразія» ў Chatham House (Чатэм хаўс), адным з самых прэстыжных еўрапейскіх аналітычных цэнтраў, суботнія пратэсты апошніх некалькіх тыдняў падрываюць легітымнасць урада Уладзіміра Пуціна. Са слоў эксперта, які быў дырэктарам Маскоўскага цэнтра Карнэгі, расейцы больш схільныя выказвацца публічна пасля зацверджанай у 2018 годзе пенсійнай рэформы, піша Globo (пераклад - inosmi.ru).

- Як вы пракаментуеце пратэсты апошніх тыдняў?

- Мітынг дзясятага жніўня на праспекце Сахарава [у Маскве], у якім узялі ўдзел ад 50 да 60 тысяч чалавек, быў супастаўны з пратэстамі 2011 года [накіраванымі супраць фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах] і з'яўляецца самым буйным з таго часу. Усе спробы Крамля спыніць хвалю пратэстаў шляхам арышту арганізатараў зазналі няўдачу. Акрамя таго, чым больш жорсткім становіцца паліцэйскі разгон дэманстрантаў, які выкарыстоўвае Крэмль, тым больш людзей далучаюцца да мітынгаў. Перад урадам узнікае вялікая праблема: выбары пройдуць неўзабаве - восьмага верасня - і нададуць пратэстам новы імпульс.

- Гэтыя дэманстрацыі ў пэўнай ступені разгойдваюць сітуацыю?

- Так, па-рознаму. Гэта добра відаць у рэгіёнах, дзе цяпер у верасні пройдуць мясцовыя выбары. Акрамя таго, маскоўскія выбары павінны служыць узорам для выбараў у Думу, ніжнюю палату расейскага парламента, у 2021 годзе.

- Расейцы сёння праяўляюць вялікую гатоўнасць да пратэстаў?

- З мінулага лета, калі ўрад абвясціў аб правядзенні пенсійнай рэформы, вынікі апытанняў, дэманструюць больш выяўленую тэндэнцыю выкарыстоўваць пратэст для вылучэння палітычных патрабаванняў. Для ўрада ствараецца ў цэлым неспрыяльная сітуацыя: кожная падзея, нават мясцовага характару, можа паслужыць патэнцыйным чыннікам для масавых пратэстаў. Сюды ж належыць і выпадак выбараў у Масгардуму.

- Як гэтыя абставіны адбіваюцца на Уладзіміры Пуціну, які ўпершыню быў абраны прэзідэнтам 20 гадоў таму - калі ўвогуле можна казаць пра такі ўплыў?

- Пратэсты падрываюць легітымнасць улады Пуціна, ён успрымае іх як нешта асабістае. Гаворка ідзе пра сталіцу, той самай, дзе некаторы час таму Пуцін ужо сутыкаўся з пратэстамі і здолеў іх стрымаць. Цяперашнія мітынгі вяртаюць нас да крызісу легітымнасці 2011-2012 гадоў і ўскладняюць Крамлю задачу змены сістэмы, каб дазволіць Пуціну заставацца ва ўладзе пасля 2024 года (паводле канстытуцыі, прэзідэнт, які цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў таксама займаў пасаду прэм'ер-міністра і ў чацвёрты раз атрымлівае мандат кіраўніка дзяржавы, не можа вылучаць сваю кандыдатуру на перавыбранне - заўвага аўтара).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках