18 верасня 2019, Серада, 11:09
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску самакатчык ехаў па дарозе з хуткасцю 70 км/г

23
Відэафакт: У Менску самакатчык ехаў па дарозе з хуткасцю 70 км/г

Электрасамакатчык трапіў у аб'ектыў відэарэгістратара.

Чарговы электрасамакатчык, які ехаў па сталіцы на высокай хуткасці, трапіў у аб'ектыў відэарэгістратара, паведамляе tut.by.

Са слоў аўтара відэа, мужчына на электрасамакаце разагнаўся да 70 км/г. «ДАІ! Пытанне да вас. Хто гэтымі дзівакамі павінен займацца?» - задаўся пытаннем кіроўца.

Нагадаем, раней у сталіцы на праезнай частцы праспекта Пушкіна кіроўцы заўважылі мужчыну, які ехаў на электрасамакаце з хуткасцю блізу 90 км/г. А на вуліцы Арлоўскай самакатчык ехаў 75 км/г і быў зафіксаваны камерай хуткасці.

Пазней ДАІ анансавала змяненне правілаў для электрасамакатаў, якія могуць развіваць больш за 25 км/г.

- Падрыхтаваныя змяненні ў заканадаўства, якія найбліжэйшы час увойдзе ў дзеянне, - паведаміў Станіслаў Салавей, афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС. - Гэта прылада (гаворка ішла пра электрасамакат - Заўвага. TUT.BY) часам можа развіваць хуткасць да 25 км/г, а часам - значна больш. Плануецца, што, карыстаючыся прыладамі, якія развіваюць хуткасць да 25 км/г, людзі будуць прыраўноўвацца да пешаходаў. Калі гэта будуць больш магутныя прылады з электрарухавікамі, то гэта ўжо будуць транспартныя сродкі, якія будуць прыраўноўвацца да мапедаў альбо матацыклаў, на якія трэба пасведчанне кіроўцы, тэхагляд і страхоўка.

Са слоў афіцыйнага прадстаўніка УДАІ, змены ў заканадаўства ўвойдуць у дзеянне найбліжэйшым часам.