1 траўня 2024, Серада, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Екацярынінскай царкве Чарнігава маліліся за Беларусь

2
У Екацярынінскай царкве Чарнігава маліліся за Беларусь
ФОТА: NOVYCHAS.BY

Богаслужэнне правялі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Напярэдадні ў Чарнігаве праходзіла міжнародная канферэнцыя «Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы», якая сабрала блізу 150 удзельнікаў, піша «Новы час».

Сярод дэлегатаў на форуме прысутнічалі і святары БАПЦ, у тым ліку кіраўнік царквы арцыбіскуп Святаслаў (Логін) з Нью-Ёрка.

ФОТА: NOVYCHAS.BY

У нядзелю, 18 жніўня, Уладыка Святаслаў разам з протаіерэем Леанідам Акаловічам і іераманахам Вікенціем з Менска правёў набажэнства за Беларусь і Украіну. На набажэнстве прысутнічалі некалькі дзясяткаў гасцей з Беларусі.

ФОТА: NOVYCHAS.BY

Як распавёў пасля службы айцец Леанід Акаловіч, канферэнцыя спрыяла ўмацаванню аўтакефальнага руху ў Беларусі: менскі прыход БАПЦ Святой Еўфрасінні Полацкай, які існуе ўжо 30 гадоў, неўзабаве прырасце новымі прыходамі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску і Воршы.

ФОТА: NOVYCHAS.BY
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках