19 красавiка 2024, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстанскі функцыянер: «Астана» па ўсіх кампанентах вышэй за БАТЭ

1
Казахстанскі функцыянер: «Астана» па ўсіх кампанентах вышэй за БАТЭ

Халімжан Ержаноў дае 80-100%, што «Астана» будзе ў групе Лігі Еўропы.

Вядомы ў мінулым казахстанскі футбольны функцыянер Халімжан Ержаноў мяркуе, што «Астана» - фаварыт у супрацьстаянні з БАТЭ у раўндзе плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

«Астана» па ўсіх кампанентах, пачынаючы ад матэрыяльнай базы і заканчваючы гульцамі, вышэй за БАТЭ. Найлепшыя футбалісты Беларусі, той жа Маеўскі, гуляюць у Казахстане. Гэта значыць, калі нічога звышнатуральнага не адбудзецца, то мы павінны будзем праходзіць гэтую каманду. У апошняй гульні з «Сараева» БАТЭ прыйшлося вельмі цяжка. Калі мы вырашым усе пытанні ў першым дамашнім матчы з розніцай у два мячы, то на выездзе для «Астаны» ўсё будзе справай тэхнікі, таму што апошнім часам у гасцях яна глядзіцца лепш. Цяпер на пасадзе першага кіраўніка клуба знаходзіцца наш казахстанскі чалавек Міхаіл Гурман, і, я думаю, гэта спрыяльна адбіваецца на справах каманды. Раман Грыгарчук, у сваю чаргу, ужо таксама цалкам вярнуў сябе, таму, зыходзячы з усяго гэтага, я даю, 80-100% на тое, што «Астана» будзе гуляць у групе Лігі Еўропы, - цытуе Ержанова sports.kz.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках