26 красавiка 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы Катару пачалі фарбаваць дарогі ў блакітны колер

1
У сталіцы Катару пачалі фарбаваць дарогі ў блакітны колер

Тэмпература ў Досе 17 жніўня складае 41 градус па Цэльсіі.

Улады Катару пачалі эксперыментальны праект у афарбоўцы некалькіх вуліц у цэнтры Дохі ў блакітны колер, каб астудзіць іх. Пра гэта паведамляе Gulf News.

Як заявіў інжынер Саад аль-Дасары, тэмпература цёмнага асфальту прыкметна перавышае тэмпературу паветра, бо чорны колер прыцягвае і выпраменьвае цяпло. З ягоных слоў, эксперымент дазволіць знізіць тэмпературу аcфальту прыкладна на 15-20 градусаў.

Ён адзначыў, што спецыялісты будуць назіраць за зменамі тэмпературы на вуліцы з выфарбаваным у блакітны колер дарожным пакрыццём цягам 18 месяцаў.

Эксперымент пачнецца з вуліцы Абдалы бен Джасема, размешчай ля гандлёвай плошчы Сук Вакіф. Яго праводзяць Управа правядзення грамадскіх работ Катару і японская кампанія. Яе назва ў паведамленні не пазначаная.

Тэмпература ў Досе 17 жніўня складае 41 градус па Цэльсіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках