6 траўня 2024, панядзелак, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыкі Ганконга выйшлі на акцыю ў падтрымку студэнтаў- мітынгоўцаў

1
Выкладчыкі Ганконга выйшлі на акцыю ў падтрымку студэнтаў- мітынгоўцаў
ФОТА: ЕРА

Педагогі выйшлі на шэсце ў цэнтр горада.

У Ганконгу праходзіць дэманстрацыя, у якой бяруць удзел тысячы настаўнікаў, выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў, паведамляе The Insider cо спасылкай на Associated Press.

Настаўнікі выйшлі на шэсце ў цэнтры горада і накіраваліся да рэзідэнцыі кіраўніцы мясцовай адміністрацыі Кэры Лам.

Такім чынам выкладчыкі навучальных устаноў Ганконга выказваюць салідарнасцьса студэнтамі, якія выходзяць на акцыі пратэсту. Удзельнікі акцыі заклікаюць улады і паліцыю Ганконга перастаць выкарыстоўваць слёзацечны газ, каб разганяць дэманстрацыі.

Пратэсты ў Ганконгу доўжацца ўжо больш за 2 месяцы. Яны пачаліся ў першай палове чэрвеня ў адказ на планы мясцовай адміністрацыі ўнесці папраўкі ў закон аб экстрадыцыі, якія дазволілі б выдачу падазраваных ва ўчыненні злачынстваў у мацерыковую частку Кітая. Пасля таго, як улады Ганконга адмовіліся ад унясення паправак, дэманстранты пачалі патрабаваць расследавання выкарыстання паліцыяй супраць удзельнікаў пратэстаў празмерна жорсткіх метадаў, а таксама адстаўкі кіраўніцы адміністрацыі Ганконга Кэры Лэм.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках