7 траўня 2024, aўторак, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Хрушчова: Расея ператвараецца ў васальную дзяржаву Кітая

8
Ніна Хрушчова: Расея ператвараецца ў васальную дзяржаву Кітая

Надзеі Крамля на Трампа выглядаюць нізкавокімі, калі не адкрыта ілюзорнымі.

Няспынныя вулічныя пратэсты ў Ганконгу і Маскве, несумненна, напалохалі аўтарытарны дуэт старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Маскоўскія пратэсты, найбуйнейшыя за шмат гадоў, мусіць, не даюць Пуціну спаць па начах, інакш іх не разганялі б з такой нястрыманай жорсткасцю. Замест таго каб весці дыялог з людзьмі, Пуцін надумаў прадэманстраваць, што ў яго ўсё пад кантролем, нават стаў пазіраваць фатографам у скураной куртцы разам з улюбёнай бандай матацыклістаў, піша дачка першага сакратар ЦК КПСС Мікіты Хрушчова Ніна Хрушчова для сайта Project Syndicate, (пераклад - «Новое время»).

Тым не менш, гэтыя дэманстрацыі сталі горкай прыкметай падзення папулярнасці Пуціна, у тым ліку ў расейскай эліты, чые погляды часам важнейшыя за іншыя формы грамадскай думкі. Цягам двух дзесяцігоддзяў, фракцыі расейскай эліты, якія канфліктавалі, звычайна ўважалі Пуціна за галоўнага гаранта іх інтарэсаў, асабліва фінансавых. Але расейская эканоміка занурылася ў стагнацыю, справакаваную санкцыямі, таму ўлада Пуціна пачынае выглядаць хутчэй бар'ерам, чым ахоўнай агароджай. Усё менш і менш расейцаў згаджаюцца з мантрай «Пуцін - гэта Расея, а Расея - гэта Пуцін», якую можна было часта пачуць яшчэ літаральна пяць гадоў таму, пасля таго як Крэмль анэксаваў Крым.

Акрамя таго, надзеі Пуціна на тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп палепшыць стасункі з Расеяй, цяпер выглядаюць нізкавокімі, калі не адкрыта ілюзорнымі. Так, Трамп аслабляе амерыканскія інстытуты і заходнія альянсы, і гэта на руку Пуціну, але пры гэтым Белы дом зрабіў амерыканскую замежную палітыку вельмі непрадказальнай. Горш таго, адміністрацыя Трампа сістэматычна нішчыць пагадненні аб кантролі над узбраеннямі, якія доўгі час уносілі пэўную ступень пэўнасці ў сітуацыю з ядзернай зброяй.

Расейскія эліты ведаюць, што іх краіна цяпер гэтак жа дрэнна падрыхтаваная да перамогі ў ядзернай гонцы ўзбраенняў з ЗША, як і СССР быў дрэнна падрыхтаваны ў папярэднія дзесяцігоддзі. Нядаўні выбух ядзернага ракетнага рухавіка на расейскім палігоне на паўночным арктычным узбярэжжы стаў змрочным напамінам пра глыбока укаранёную некампетэнтнасць. І ў адрозненне ад Пуціна, раскйскія эліты глыбока ўстурбаваныя тым, што адчужэнне ад ЗША фактычна ператварае Расею ў васальную дзяржаву Кітая.

Пратэсты ў Ганконгу, якія ніяк не ідуць на спад, таксама сталі прадуктам аўтарытарных перагібаў. Яны пачаліся пасля з'яўлення законапраекта, які дазваляе экстрадаваць грамадзян і жыхароў Ганконга на тэрыторыю мацерыковага Кітая. Улічваючы тое, наколькі няўдала гэты законапраект быў прадстаўлены кіраўніцай Ганконга Кэры Лам, якая карыстаецца падтрымкай Пекіна, можна выказаць здагадку, што кіраўніцтва Кітая не цалкам было інфармаванае пра яго і пра яго патэнцыйныя палітычныя наступствы. Тым не менш, рэакцыя кітайскага ўрада на пратэсты становіцца ўсё больш контрпрадуктыўнай.

Пачаць з таго, што Нацыянальна-вызваленчае войска Кітая адкрыта пагражае інтэрвенцыяй для здушэння пратэстаў супраць урада Лам. А ў тых выпадках, калі з'яўляліся праўрадавыя бандыты з «трыяды», якія, відавочна, жывуць на мацерыку, і пачыналі атакаваць пратэстоўцаў, паліцыя - вельмі зручна для іх - знікала. Як ведае кожны ў Ганконгу, такія пазасудовыя пабоішчы павінна былі быць санкцыянаваныя ўрадам Сі Цзіньпіна.

Яшчэ больш злавесна тое, што Сі Цзіньпін, магчыма, ужо пастанавіў, што час прынцыпу «адна краіна, дзве сістэмы» прайшоў. Ён можа меркаваць, што Кітай больш не можа трываць існаванне квазі-дэмакратыі на сваёй тэрыторыі, нягледзячы на падпісанае ім пагадненне з умовамі вяртання Ганконга пад кітайскі суверэнітэт у 1997 годзе. Трывожачыся з нагоды Тайваня і яго ўзмоцненага палітычнага дрэйфу ў бок ад мацерыка, Сі Цзіньпін, напэўна, думае, што жорсткая палітыка ў Ганконгу напалохае Тайвань і прымусіць яго падпарадкавацца. Калі гэта так, то ён забыўся, што запалохванне Тайваня заўсёды прыводзіла да вынікаў, проста процілеглых кітайскім намерам.

Больш за тое, Сі можа планаваць і нешта горшае. Калі ён разважыў, што адміністрацыя Трампа з яе лозунгам «Амерыка перш за ўсё» не зробіць нічога для абароны Тайваня, ён можа разгледзець магчымасць маланкавага вайсковага ўдару па выспе з мэтай вярнуць яе пад кантроль мацерыковага Кітая. Але гэта таксама будзе памылкай. Улічваючы больш шырокі кантэкст кітайска-амерыканскіх дачыненняў, нават адміністрацыя Трампа, хутчэй за ўсё, адкажа на кітайскую вайсковую авантуру на Тайвані. Апроч іншага, ЗША нават не трэба ўвязвацца ў адкрытую вайсковую канфрантацыю з Кітаем, каб агрэсія супраць Тайваня прынесла гэтай краіне больш праблем, чым яна таго варта. Тым больш, амэрыканскі ВМФ мае магчымасць перарэзаць марскія лініі, па якіх энергарэсурсы і карысныя выкапні паступаюць у Кітай, і для гэтага яму не абавязкова ўступаць у актыўныя дзеянні ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Як і ў Пуціна, перагібы выглядаюць сёння пазіцыяй, абранай Сі, калі судзіць з таго, як ён вядзе гандлёвую вайну, а таксама з ягоных агрэсіўных паводзін у дачыненні да суседніх краін. Сі настолькі бязглузда гуляе мускуламі, што вакол Кітая стала нарастаць дыпламатычная ізаляцыя. Амаль усе вядучыя - у вайсковым і эканамічным стаўленні - дзяржавы свету (Еўразвяз, Індыя, Японія, Бразілія) падтрымлівалі прагматычныя стасункі з папярэднікамі Сі. Але цяпер яны з насцярожанасцю ставяцца да Кітаю, а некаторыя нават зрушваюцца бліжэй да ЗША (дзіўна, але гэта адбываецца ў эпоху Трампа).

Як і ў выпадку з Расеяй, кітайская эліта, несумненна, заўважыла, што Сі ператварае краіну ў міжнароднага парыю. Знешні свет можа меркаваць, што вышэйшае кіраўніцтва Кітая скарылася Сі гэтак жа, як Крэмль - Пуціну. Але ў 1964 годзе дакладна гэтак жа многія думалі пра савецкае Палітбюро і Мікіту Хрушчова. А ў канцы 1964-года Хрушчоў быў зняты.

Андрэй Грамыка, які доўгі час працаваў міністрам замежных спраў СССР, аднойчы пажартаваў: «Мы павінны былі прыбраць Хрушчова. Ён быў настолькі неразумным гульцом, што, калі б ён далей гуляў, нам бы яшчэ пашанцавала застацца з Масквой». Хрушчоў сапраўды паступіў імпульсіўна, калі справакаваў Карыбскі крызіс. Але яго матывавала жаданне захаваць вайсковы парытэт з ЗША. Ён не падзяляў сталінскіх ілюзій наконт велічы, якія, відавочна, прымушаюць Пуціна і Сі Цзіньпіна ставіць на кон будучыню сваіх краін.

Сёння нікому нельга быць упэўненым у тым, што абодва лідары здолеюць пазбегнуць лёсу Хрушчова - ці нават змрочнай смерці Сталіна, якая, з чутак, стала справай рук яго ўласнага атачэння, якое стамілася ад яго дэспатычных, імперскіх амбіцый.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках