26 красавiка 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Архангельскай вобласці закупляе 1200 процівагазаў для абароны ад радыяцыі

8
Урад Архангельскай вобласці закупляе 1200 процівагазаў для абароны ад радыяцыі
Фота: ТАСС

Расейскія чыноўнікі запэўніваюць, што закупка ніяк не звязана з выбухам.

Урад Архангельскай вобласці, дзе тыдзень таму адбылася таямнічая аварыя на вайсковым палігоне з выкідам радыяцыі і ахвярамі, закупляе партыю фільтравальных процівагазаў для грамадзянскага насельніцтва, знайшлі «Открытые медиа» на сайце дзяржзакупак.

Паводле ўмоў абвешчанага 13 жніўня аўкцыёну, пастаўшчыка 1200 прылад індывідуальнай абароны на агульную суму 4,6 мільёна рублёў павінны вызначыць у канцы жніўня. На пастаўку пераможцу адводзіцца 45 дзён з моманту падпісання кантракту.

Процівагазы павінны абараняць ад выкіду радыеактыўных, атрутных, біялагічных і хімічных небяспечных рэчываў пры тэхнагенных аварыях, катастрофах і тэрактах з ужываннем зброі масавай паразы, гаворыцца ў апісанні закупкі.

Гэтага пагаднення не было ў плане закупак урада Архангельскай вобласці, яна была дададзеная ў план толькі 31 ліпеня, вынікае з інфармацыі на сайце дзяржзакупак. У Цэнтры забеспячэння мерапрыемстваў грамадзянскай абароны Архангельскай вобласці пракаментавалі закупку процівагазаў так: «Вы ж ведаеце 44-ФЗ (аб дзяржзакупках. - ОМ)? Вы ўяўляеце колькі часу трэба, каб правесці аўкцыён? Гэта звычайнае папаўненне рэзерваў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках