25 красавiка 2024, Чацвер, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Да Лідскага замка прывезлі помнік Гедыміну

2
Фотафакт: Да Лідскага замка прывезлі помнік Гедыміну
Фота: facebook.com/olga.nechay.7

Бронзавы помнік важыць тры тоны.

У Ліду прывезлі трохтонны бронзавы помнік вялікаму князю Гедыміну, ён будзе ўсталяваны на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай каля паўночнай сцяны Лідскага замка, піша onliner.by.

Помнік заснавальніку горада - супольны праект скульптараў Сяргея Аганава і Вольгі Нячай. Скульптуру ўсталююць на пастамент з граніту бардова-шэрага колеру Ладажскага радовішча, а адкрыць плануюць у верасні ў гонар 75-годдзя Гарадзенскай вобласці.

Праект рэалізуецца выключна за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў. Вобраз вялікага князя будзе максімальна адпавядаць гістарычнай праўдзе, аўтары ўлічылі і пароду каня.

Кансультантам скульптараў быў кандыдат гістарычных навук прафесійны археолаг Мікалай Плавінскі, які спецыялізуецца на вайсковым узбраенні і матэрыяльнай культуры беларускіх зямель X-XIV стагоддзяў. Ён зрабіў сур'ёзнае гістарычнае абгрунтаванне па кожнаму элементу абмундзіравання Гедыміна, збруі каня.

Неўзабаве скульптуру на лябёдках падымуць кранам і ўсталююць на пастамент.

ФОТА: СЯРГЕЙ АГАНАЎ
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках