2 траўня 2024, Чацвер, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі ўнікальнае золата таўшчынёй на два атамы

2
Навукоўцы стварылі ўнікальнае золата таўшчынёй на два атамы

Гэты прарыў пойдзе на карысць медыцынскай сферы і дапаможа ў распрацоўцы электронікі.

Даследчыкі стварылі самае «тонкае золата» ў свеце. Яго таўшчыня - усяго два атамы. Каманда з Універсітэта Лідса ў Вялікабрытаніі сцвярджае, што паводле метрычнай сістэмы таўшчыня матэрыялу складае ўсяго 0,47 нанаметра. А адзін нанаметр - гэта адна мільярдная частка метра, паведамляе УНІАН.

Як піша Newsweek, створаны новы матэрыял разглядаецца як двухмерны. Таму што ўсе яго атамы, раскладзеныя ў два шэрагі адзін над адным фармуюць вонкавую паверхню. Паводле звестак даследавання, апублікаванага ў Advanced Science, новае 2D-золата ў разы танчэйшае, чым усе ўзоры, створаныя ў папярэдніх спробах вынайсці нешта такоўскае.

«Папярэднія найтанчэйшыя лісты 2D-золата былі таўшчынёй 3,6 нанаметра», - сказаў аўтар даследавання Санджы Е. «Наша праца - гэта першая вытворчасць цалкам самастойнага 2D-золата з таўшчынёй, меншай, чым нанаметр», - растлумачыў ён, дадаўшы, што гэта новы вялікі крок у нанатэхналогіях. Са словах Е, адкрыццё ягонай каманды пойдзе на карысць медыцынскай сферы, а таксама спатрэбіцца ў распрацоўцы новай электронікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках