26 красавiка 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі выбухнуў бензавоз, на якім п'яны кіроўца вёз турыстаў

9
У Расеі выбухнуў бензавоз, на якім п'яны кіроўца вёз турыстаў

Інцыдэнт адбыўся ў Свярдлоўскай вобласці.

Крымінальная справа распачатая паводле факту гібелі траіх чалавек пры выбуху бензавоза ў Свярдлоўскай вобласці Расеі. Кіроўца аўтамабіля затрыманы, паведамляе «РИА Нововсти» са спасылкай на рэгіянальную пракуратуру.

Інцыдэнт адбыўся а 12:15 паводле мясцовага часу (22:15 па Менску) на 44-м кіламетры аўтадарогі Карпінскі-Кытлым. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, на цыстэрне ехала група турыстаў, якіх кіроўца пасадзіў на бензавоз па дарозе.

«У перыяд з 22 гадзін да 23 гадзін 6 ліпеня 2019 года двое турыстаў падышлі да кіроўцы аўтацыстэрны з просьбай давесці іх да аўтадарогі. Калі яны рухаліся па прамысловай дарозе... іх спынілі яшчэ 8 турыстаў. Кіроўца дазволіў ім сесці на цыстэрну», - паведамляе пракуратура вобласці.

У пракуратуры сцвярджаюць, што кіроўца бензавоза знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. КІроўца не справіўся з кіраваннем, дапусціў з'езд у кювет, адбыўся пажар і выбух. У выніку ДТЗ тры чалавекі памерлі, яшчэ сем дастаўлены ў лякарню з рознымі траўмамі.

Некаторыя СМІ паведамляюць пра чатырох загінулых, але ўлады гэта зняпраўджваюць.

Паліцыя распачала крымінальную справу паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ў частцы 6 артыкула 264 КК РФ (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула смерць двух і больш асоб).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках