20 красавiка 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крывавы салют» 3 ліпеня ў Менску: хроніка падзей

7
«Крывавы салют» 3 ліпеня ў Менску: хроніка падзей
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ МАЛАКОВІЧ

Адноўлена карціна трагедыі.

Падчас салюту на афіцыйны «дзень незалежнасці» 3 ліпеня ў Менску адбылося надзвычайнае здарэнне. Са слоў відавочцаў, некалькі набоеў разарваліся занадта нізка. Ад ранення асколкамі загінула паджылая жанчына. Яшчэ як мінімум тры чалавекі пацярпелі. Свaбода прасачыла, як развіваліся падзеі.

Салют пасля параду пачаўся пасля 22-й гадзіны. Запуск феерверка паходзіў з 6 пляцовак: парк Перамогі (за стэлай «Мінск - горад-герой»), паблізу вёскі Зацень, паблізу вёскі Навінкі, на тэрыторыі старога аэрапорта Мінск-1, ля Чыжоўскіх могілак, у вайсковым гарадку Уручча.

А 22:27 у сацсетках з'явілася першае паведамленне, што запускі салюту адбыліся падазрона нізка, што справакавала вельмі моцны шум. Але нібыта «нічога не здарылася».

Пазней фатограф Дзмітрый Малаковіч апублікаваў фота запуску салюту на пляцоўцы ў Чыжоўцы (а 22:24), дзе «штосьці пайшло трошкі не так».

А 22:48 тэлеграм-канал блогера Nexta паведаміў, што адна з салютных ракет паляцела «не туды, куды трэба» і аскепак ад яе трапіў у жанчыну.

Параненая назірала за салютам на набярэжнай ракі Свіслач побач са спарткомплексам «Дынама» на вуліцы Даўмана.

Прыблізнае месца сьмяротнага раненьня жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на мапе Google

У будынку спорткомплексу, як і ў жылых дамах на прылеглай вуліцы Чарвякова, пасля запуску салюту выбіла шыбы. Набярэжная Свіслачы была ўсеяная пластыкавымі і кардоннымі аскепкамі.

23:53 На месца здарэння прыбыў карэспандэнт Свабоды. Там ужо працавалі следчыя. Але святочны канцэрт каля стэлы «Менск - горад герой» усё яшчэ трываў.

Парк Перамогі, дзе размяшчалася адная з пляцовак запуску салюту, ачапіў АМАП, там працуюць следчыя.

12:54 Першае афіцыйнае пацверджанне здарэння - Следчы камітэт паведаміў пра смерць жанчыны. Праз 2 хвіліны ўжо пра 4 пацярпелыя паведамляе Мінабароны.

Толькі пасля афіцыйнага пацвярджэння пра інцыдэнт вельмі суха паведамляюць дзяржаўныя СМІ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках