28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі на салюце ў Менску: фотарэпартаж

9
Выбухі на салюце ў Менску: фотарэпартаж

Што адбывалася на месцы трагедыі.

Падчас салюту на афіцыйны «дзень незалежнасці» 3 ліпеня ў Менску адбылося надзвычайнае здарэнне. Са слоў відавочцаў, некалькі набоеў разарваліся занадта нізка. Ад ранення аскепкамі загінула паджылая жанчына. Яшчэ як мінімум тры чалавекі пацярпелі. Інфармацыю пацвердзілі афіцыйныя ведамствы. Вось што карэспандэнты «Свабоды» ўбачылі на месцы здарэння.

1

Прыблізнае месца смяротнага ранення жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на карце Google.

2

Аскепак і кроў на набярэжнай Свіслачы побач са спарткомплексам «Дынама», дзе ад раны падчас салюту загінула жанчына.

3

Гэты аскепак знайшлі супрацоўнікі харчовай палаткі, якая знаходзіцца насупраць месца смерці жанчыны.

4

Пластыкавымі і кардоннымі аскепкамі ўсеяная ўся набярэжная Свіслачы побач са спарткомплексам.

5

Праваахоўнікі ачапілі месца здарэння.

6

7

8

Пабітыя шыбы ў спарткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана ў Менску, побач з якім загінула жанчына.

9

Пажарныя каля дома на вуліцы Чарвякова, 4 (за некалькі сотняў метраў ад смерці жанчыны), дзе ад феерверка 3 ліпеня выбіла шыбы.

10

11

Выбітыя шыбы ў доме на вуліцы Чарвякова, 4.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках