26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску ў тэхнічным вадаёме плаваў лось

7
Фотафакт: У Менску ў тэхнічным вадаёме плаваў лось

Лася заўважылі ў Шабанах.

Раніцай 24 ліпеня менчукі заўважылі незвычайнага плыўца ў тэхнічным вадаёме на вуліцы Інжынернай у Менску. Над вадой заўважылі галаву маладога лася.

Адзін з чытачоў tut.by, які працуе непадалёк, удакладніў: жывёліну ў вадаёме прамысловай зоны ён заўважыў прыкладна а 10.30. Гэта цалкам абгароджаная тэрыторыя, і дагэтуль няясна, як рагаты пераскочыў праз сеткаватую агароджу.

«У вадаёме плавала ласяня, пры мне хвілін 15 было ў заплыве», - кажа сведка.

Неўзабаве на месца прыехалі супрацоўнікі МНС і яшчэ нейкія людзі (напэўна, ветэрынары), у жывёліну стрэлілі сонным сродкам і звезлі.

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках