26 красавiка 2024, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі за Крым: у Латвіі заблакавалі звязаны з Крамлём сайт

3
Санкцыі за Крым: у Латвіі заблакавалі звязаны з Крамлём сайт

Baltnews, які працуе ў трох краінах Балтыі, праз падстаўныя асобы належыць расейскаму прапагандысцкаму холдынгу.

Латвійскі адміністратар даменаў заблакаваў звязаны з прапагандысцкім агенцтвам «Расія сёння» сайт Baltnews.lv, паведамляе «Европейская правда».

Нацыянальны рэгістратар даменаў сваю пастанову патлумачыў патрабаваннем МЗС Латвіі, якое паказала, што рэсурс парушае пастанову Еўразвязу №269 ад 17 сакавіка 2014 года аб санкцыях супраць РФ за акупацыю Крыма.

«Рэгістрацыя даменнага імя baltnews.lv - гэта парушэнне палажэнняў рэгламенту, і, такім чынам, асобы, вінаватыя ў парушэнні, могуць быць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Латвійскай Рэспублікі», - гаворыцца ў лісце адміністратару сайта ад адміністратара рэестра даменаў.

У студзені ў Латвіі на тры месяцы забаранілі «Расію РТР» за антыўкраінскую прапаганду.

Baltnews, які працуе ў трох краінах Балтыі, праз падстаўныя асобы належыць расейскаму прапагандысцкаму холдынгу.

Тры гады таму Крэмль стварыў мультымедыйнае агенцтва навін «Спадарожнік», накшталт вядомага за межамі Расеі тэлевізійнага канала RT (Russia Today). «Спадарожнік» адкрыў прадстаўніцтва ў цэлым шэрагу краін, напрыклад, сталіцах краін Балтыі.

У той жа час у інтэрнэт-прасторы, прызначанай для расейскамоўных жыхароў краін Балтыі, пачала працу яшчэ адна сетка - Baltnews. У адрозненне ад «Спадарожніка», яе сувязь з Расеяй утойваюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках