18 верасня 2019, Серада, 11:05
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Стала вядома, колькі «Транснафта» можа заплаціць Беларусі за «брудную» нафту

5
Стала вядома, колькі «Транснафта» можа заплаціць Беларусі за «брудную» нафту

«Гомельтранснафта» ацэньвала, што ў трубу трапіла пяць мiльёнаў тон нафты.

На пасяджэнні рады дырэктараў «Транснафта» зацвердзіла парадак выплат грузаадправіцелям праз сітуацыю з забруджанай нафтай у трубаправодзе «Дружба», гаворыцца ў паведамленні кампаніі, паведамляе РБК.

Гранічная сума выплат складзе $15 за барэль некандыцыйнай нафты, аднак грузаадпраўшчыкі павінны будуць пацвердзіць свае страты дакументальна, каб атрымаць кампенсацыю.

«$15 за барэль – максімальная сума кампенсацыі. Мы будзем працаваць з кожным грузаадпраўшчыкам. Але пакуль ніхто не выстаўляе афіцыйных патрабаванняў кампенсацыі», - сказаў дарадца кіраўніка «Транснафта» Ігар Дзёмін.

Раней аператар беларускага ўчастка нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба» ацэньваў, што ў трубу патрапіла 5 млн тон няякаснай сыравіны. У адной тоне прыблізна 7 барэляў, такім чынам, забруджанай нафты магло быць як мінімум 35 млн барэляў. Зыходзячы з гэтых разлікаў, максімальная сума выплат з боку «Транснафты» можа перавысіць $500 млн.