20 красавiка 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік партыі «Слуга народа» паведаміў, калі стануць вядомыя прозвішчы новага прэм'ера і міністраў

Кіраўнік партыі «Слуга народа» паведаміў, калі стануць вядомыя прозвішчы новага прэм'ера і міністраў
ДЗМІТРЫЙ РАЗУМКОЎ

У спісе партыі ёсць палітыкі, здольныя працаваць не толькі на ўзроўні парламента.

Кіраўнік партыі «Слуга народа» Дзмітрый Разумкоў паведаміў, што прозвішчы кандыдатаў на пасады прэм'ера і профільных міністраў будуць вядомыя да пачатку працы Вярхоўнай Рады новага склікання.

У інтэрв'ю РБК-Украина ён сказаў, што ў спісе «Слугі народа» ёсць прафесіяналы, здольныя працаваць не толькі на ўзроўні парламента, але таксама прадстаўляць інтарэсы палітсілы на дзяржаўных пазіцыях.

«Думаю, рэальна гэта будзе напярэдадні пачатку працы новай Вярхоўнай Рады. Але нейкія прозвішчы пачнуць з'яўляцца ў СМІ раней», - распавёў Разумкоў.

З яго слоў, пры выбары прэм'ер-міністра ці ж прадстаўнікоў іншых органаў улады Слуга народа дзейнічаць будуць толькі ў «інтарэсах дзяржавы».

«Але калі прапановы або рэкамендацыі ад нашых замежных партнёраў будуць... Мы разумеем, што яны могуць ісці ва ўнісон, часам могуць адрознівацца. Але зноў жа гэта пытанне дыскусій, перакананняў, пытанне кандыдатур, якія будуць прапаноўвацца», - растлумачыў ён.

Раней дарадца Уладзіміра Зяленскага Алег Усценка распавёў, што колькасць кандыдатаў на пасаду прэм'ер-міністра значна большая, чым цяпер абмяркоўваецца ў СМІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках