2 траўня 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропу прыйшла другая хваля спёкі

2
У Еўропу прыйшла другая хваля спёкі

У Францыі ўсталяваліся рэкордныя +41.

У Заходнюю Еўропу прыйшла другая цеплавая хваля гэтым летам, у некаторых краінах слупкі тэрмометраў падняліся вышэй за 40 градусаў па Цэльсіі.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на ВВС.

У французскім горадзе Бардо ў панядзелак зафіксавалі тэмпературу 41,2 градусаў, што перавысіла рэкорд 2003 года.

Метэаролагі прагназуюць рэкордныя тэмпературы па ўсёй Еўропе на гэтым тыдні, уключаючы Бэльгію, Нямеччыну і Нідэрланды.

Прадстаўніца Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Клэр Нуліс заявіла, што цеплавыя хвалі носяць «прыкметы змены клімату». «Як мы бачылі ў чэрвені яны становяцца больш частымі, яны пачынаюцца раней, і яны становяцца больш інтэнсіўнымі», сказала яна.

На большасці тэрыторыі Францыі ўлады абвясцілі «аранжавы» сігнал трывогі - другі самы высокі ўзровень папярэджання.

Тэмпература ў Парыжы можа дасягнуць новых максімумаў у чацвер. На гэты момант трымаецца рэкорд у 40,4 градусаў, усталяваны ў 1947 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках