26 красавiка 2024, Пятніца, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка аказаўся прафанам у той вобласці, дзе лічыў сябе экспэртам»

31
«Лукашэнка аказаўся прафанам у той вобласці, дзе лічыў сябе экспэртам»

На селектарнай нарадзе дыктатар казаў пра «шалёную гібель пчол».

На селектарнай нарадзе Лукашэнка даў адказныя даручэнні дзяржаўным чыноўнікам, калгаснікам распавёў, што сеяць і як збіраць ураджай, паведамляе «Белсат».

Адказнымі за збор прызначылі не кіраўнікоў гаспадарак, а прэм'ер-міністра і міністра ўнутраных спраў.

Ані чэрвеньская засуха, ані ліпеньскія залевы – не перашкода. Лукашэнка сабраў кіраўнікоў вобласцяў ды чыноўнікаў і ў загадным стылі вызначыў – сёлетні ўраджай зерня мае быць у паўтара раза большы за леташні:

«Трэба задзейнічаць усе наяўныя рэзервы. З палёў мы маем узяць 9,5 мільёнаў тонаў: і рапс, і кукуруза на зерне, і каласавыя, і грэчка, і проса. Ніжэй за 9 нельга!»

Аптымістычна, але ці рэалістычна? Пытаемся ў жыхароў вёскі на Магілёўшчыне:

«Не, калі казаць шчыра, то не. Засуха была, зусім дробнае зерне».

«Летась было лепш. Не будзе лепш! Надворʼе зусім не дае! Не дае нават камбайнам выходзіць у поле. Зерне ўсё палягло!»

«Павінен быць ураджай! Можа і не столькі, колькі летась, але будзе!»

«Ураджай у нас вельмі добры. Вялікі дзякуй старшыні, кіраўніцтву», – кажа спадар сталага веку, але праз хвілінку працягвае:

«Страты будуць багатыя, няма чаго гаварыць. У параўнанні з мінулым годам, страты сёлета будуць вельмі вялікія».

«Вядома, цяпер дрэннае надворʼе было, і яно трохі псуе ўраджай. Але думаю, усё адновіцца. Будзем спадзявацца на лепшае».

Спадзявацца аднак, не выпадае, мяркуе адмысловец у сельскай гаспадарцы Пётр Мігурскі: «І астатняя надзея толькі на прыпіскі». Пасля дадае: нават леташні ўраджай быў недастатковы:

«Недабор мяса і асабліва недабор малака, які цяпер адчуваецца ў Беларусі, гэта акурат вынік таго, што не нарыхтавалі адпаведную колькасці кармоў».

На селектарнай нарадзе Лукашэнка засцярог ад залішняга засявання рапсам і несвоечасовай хімічнай апрацоўкі:

«У Расеі шалёная пагібель пчол. (…) Глядзіце, каб у нас гэтага не паўтарылася, бо размова будзе вельмі кароткая».

Не забыўся Лукашэнка і пра неабходнасць барацьбы з пʼянствам і прыпіскамі на гаспадарках. Паводле ж апазіцыйнага палітыка Анатоля Лябедзькі («Еўрапейскі дыялог»), селектарныя нарады Лукашэнкі выклікаюць толькі сарказм і ўсмешку, але не маюць рэальнага плёну:

«Мы сёння не вытрымліваем канкурэнцыі з палякамі, мы не будзем канкурэнтнымі праз некалькі гадоў і з украінцамі. І гэта азначае, што вялікі экспэрт у сельскай гаспадарцы Аляксандр Лукашэнка ў той галіне, дзе ён насамрэч атрымаў нейкія веды і меў пэўны досвед, і тут ён аказаўся прафанам».

Селектарныя ж нарады, паводле Анатоля Лябедзькі, гэта проста стыль кіравання Лукашэнкі, які за апошнія 25 гадоў гэтак і не змяніўся. Іншая справа, што апошнімі гадамі іх стала нашмат менш. Апошняе такое паседжанне адбылося ў 2017 годзе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках