20 верасня 2019, Пятніца, 22:15
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Кліп на песню «Багемская рапсодыя» набраў больш за мільярд праглядаў на YouTube

9
Кліп на песню «Багемская рапсодыя» набраў больш за мільярд праглядаў на YouTube

Гэта рэкорд для відэа, знятых да 1990 года.

Афіцыйны кліп на песню брытанскага гурту Queen «Багемская рапсодыя» набраў больш за мільярд праглядаў на відэахостынгу YouTube, паведамляе nv.ua.

Кліп усталяваў рэкорд YouTube для відэа, знятых да 1990 года.

«Для нас вялікі гонар, што Багемская рапсодыя набрала мільярд праглядаў на YouTube. Мы хочам падзякаваць усім вам і адсвяткаваць гэтае дасягненне з нашымі прыхільнікамі ва ўсім свеце», - заявілі заснавальнікі гурту бубнач Роджэр Тэйлар і гітарыст Браян Мэй.