3 траўня 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закрываюць самы стары сметнік

9
У Менску закрываюць самы стары сметнік

Нядаўна мянчанін зафіксаваў, як вырас гэты сметнік за 11 гадоў.

У Менску закрываюць самы стары сметнік - «Прудзішча». Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце кампаніі «Экарэс», якая кіруе палігонам, паведамляе tut.by.

На «Прудзішча» з 1 жніўня перастануць прымаць адкіды - палігон зачыняецца. Яго спачатку засыплюць грунтам, потым добраўпарадкуюць для далейшай рэкультывацыі.

«Прудзішча» - самы стары сметнік у Менску, яго пачалі выкарыстоўваць у 1968 годзе. Тут закопвалі толькі прамысловыя адкіды. Плошча палігона - 22 гектары, там захоўваецца блізу 19,7 мільёна кубаметраў смецця.

Жыхары мікрараёнаў Чыжоўка і Лошыца перыядычна скардзяцца на смурод, які ў гарачыя дні даносіцца з палігона.

Нядаўна мянчанін зафіксаваў, як вырас гэты сметнік за 11 гадоў.

У Менску застаецца толькі адзін дзейны палігон - «Трасцянецкі». Другі вялікі палігон «Паўночны» закрылі ў 2017 годзе, ён прапрацаваў 36 гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках